FairEmail/app/src/main/assets/SETUP-be-rBY.md

41 lines
6.6 KiB
Markdown
Raw Normal View History

2022-10-08 06:43:54 +00:00
# Дапаможнік па наладжванню
2022-05-29 06:58:19 +00:00
2022-10-08 06:43:54 +00:00
Наладзіць FairEmail даволі проста. Для атрымання электроннай пошты вам будзе неабходна дадаць хаця б адзін уліковы запіс і хаця б адзін ідэнтыфікатар для яе адпраўкі. Хуткае наладжванне дазволіць за адзін крок хутка дадаць уліковы запіс і ідэнтыфікатар для большасці асноўных пастаўшчыкоў.
2022-05-29 06:58:19 +00:00
2022-10-08 06:43:54 +00:00
## Патрабаванні
2022-05-29 06:58:19 +00:00
2022-10-21 07:59:25 +00:00
Для наладжвання ўліковых запісаў і ідэнтыфікатараў патрабуецца злучэнне з інтэрнэтам.
2022-05-29 06:58:19 +00:00
2022-10-08 06:43:54 +00:00
## Хуткае наладжванне
2022-05-29 06:58:19 +00:00
2022-10-08 06:43:54 +00:00
Проста выберыце адпаведнага правайдара (пастаўшчыка) або *Іншага правайдара* і ўвядзіце сваё імя, адрас электроннай пошты і пароль, а затым націсніце *Праверыць*.
2022-05-29 06:58:19 +00:00
2022-10-08 06:43:54 +00:00
Гэта будзе працаваць для большасці пастаўшчыкоў электроннай пошты.
2022-05-29 06:58:19 +00:00
2022-09-30 13:20:42 +00:00
Калі хуткае наладжванне не спрацуе, вам прыйдзецца наладзіць уліковы запіс і ідэнтыфікатар уручную. Інструкцыі глядзіце ніжэй.
2022-05-29 06:58:19 +00:00
2022-10-08 06:43:54 +00:00
## Наладжванне ўліковага запісу для атрымання электроннай пошты
2022-05-29 06:58:19 +00:00
2022-10-08 06:43:54 +00:00
Каб дадаць уліковы запіс, націсніце *Ручное наладжванне і дадатковыя параметры*, націсніце *Уліковыя запісы*, а затым націсніце кнопку «плюс» унізе і выберыце IMAP (або POP3). Выберыце правайдара са спісу, увядзіце імя карыстальніка, якое ў большасці выпадкаў з'яўляецца вашым адрасам электроннай пошты, і ўвядзіце пароль. Націсніце кнопку *Праверыць*, каб дазволіць FairEmail падключыцца да сервера электроннай пошты і атрымаць спіс сістэмных папак. Пасля выбару сістэмнай папкі вы можаце дадаць уліковы запіс, націснуўшы *Захаваць*.
2022-05-29 06:58:19 +00:00
2022-10-08 06:43:54 +00:00
Калі вашага правайдара няма ў спісе пастаўшчыкоў, а такое магчыма - іх тысячы, выберыце опцыю *Карыстальніцкі*. Увядзіце імя дамена, напрыклад *gmail.com* і націсніце *Атрымаць налады*. Калі ваш правайдар падтрымлівае [аўтаматычнае выяўленне](https://tools.ietf.org/html/rfc6186), FairEmail запоўніць імя хоста і нумар порта, у адваротным выпадку праверце ў дакументацыі вашага правайдара правільнае імя хоста IMAP, нумар порта і тып пратакола шыфравання (SSL/TLS або STARTTLS). Больш падрабязна пра гэта глядзіце [тут](https://github.com/M66B/FairEmail/blob/master/FAQ.md#authorizing-accounts).
2022-05-29 06:58:19 +00:00
2022-09-30 13:20:42 +00:00
## Каб адпраўляць электронную пошту наладзьце ідэнтыфікатар
2022-05-29 06:58:19 +00:00
2022-10-25 20:23:20 +00:00
Для дадавання ідэнтыфікатара, па аналогіі з папярэднім пунктам націсніце *Ручное наладжванне і дадатковыя параметры*, націсніце на *Ідэнтыфікатары*, а затым націсніце кнопку «плюс» унізе. Увядзіце імя, якое павінна адлюстроўвацца ў радку 'адпраўнік' для паведамленняў, якія вы адпраўляеце, і выберыце звязаны ўліковы запіс. Націсніце *Захаваць*, каб дадаць ідэнтыфікатар.
2022-05-29 06:58:19 +00:00
2022-10-08 06:43:54 +00:00
Калі ўліковы запіс быў наладжаны ўручную, вам, хутчэй за ўсё, прыйдзецца выканаць ручное наладжванне ідэнтыфікатара. Увядзіце імя дамена, напрыклад *gmail.com* і націсніце *Атрымаць налады*. Калі ваш правайдар падтрымлівае [аўтаматычнае выяўленне](https://tools.ietf.org/html/rfc6186), FairEmail запоўніць імя хоста і нумар порта, у адваротным выпадку праверце ў дакументацыі вашага правайдара правільнае імя хоста SMTP, нумар порта і тып пратакола шыфравання (SSL/TLS або STARTTLS).
2022-05-29 06:58:19 +00:00
2022-10-08 06:43:54 +00:00
Глядзіце [гэтыя частыя пытанні і адказы](https://github.com/M66B/FairEmail/blob/master/FAQ.md#FAQ9) пра выкарыстанне псеўданімаў.
2022-05-29 06:58:19 +00:00
2022-10-08 06:43:54 +00:00
## Дайце дазволы для доступу да кантактнай інфармацыі
2022-05-29 06:58:19 +00:00
2022-10-08 06:43:54 +00:00
Калі вы хочаце шукаць адрасы электроннай пошты, адлюстроўваць фатаграфіі кантактаў і г.д., вам будзе неабходна даць дазвол FairEmail на чытанне кантактнай інфармацыі Проста націсніце *Даць дазволы* і выберыце *Дазволіць*.
2022-05-29 06:58:19 +00:00
2022-10-08 06:43:54 +00:00
## Наладзьце аптымізацыю батарэі, каб пастаянна атрымліваць паведамленні
2022-05-29 06:58:19 +00:00
2022-10-08 06:43:54 +00:00
У апошніх версіях Android для памяншэння выкарыстання батарэі пераводзіць праграмы ў рэжым сну, калі экран на некаторы час выключаны. Калі вы хочаце атрымліваць новыя паведамленні без затрымак, вам неабходна адключыць аптымізацыю батарэі для FairEmail. Націсніце *Кіраванне* і выконвайце інструкцыі.
2022-05-29 06:58:19 +00:00
2022-10-08 06:43:54 +00:00
## Пытанні або праблемы
2022-05-29 06:58:19 +00:00
2022-10-08 06:43:54 +00:00
Калі ў вас ёсць пытанне або праблема, звяртайцеся па дапамогу [па гэтай спасылцы](https://github.com/M66B/FairEmail/blob/master/FAQ.md).