FairEmail/app/src/main/assets/SETUP-be-rBY.md

6.6 KiB
Raw Blame History

Дапаможнік па наладжванню

Наладзіць FairEmail даволі проста. Для атрымання электроннай пошты вам будзе неабходна дадаць хаця б адзін уліковы запіс і хаця б адзін ідэнтыфікатар для яе адпраўкі. Хуткае наладжванне дазволіць за адзін крок хутка дадаць уліковы запіс і ідэнтыфікатар для большасці асноўных пастаўшчыкоў.

Патрабаванні

Для наладжвання ўліковых запісаў і ідэнтыфікатараў патрабуецца злучэнне з інтэрнэтам.

Хуткае наладжванне

Проста выберыце адпаведнага правайдара (пастаўшчыка) або Іншага правайдара і ўвядзіце сваё імя, адрас электроннай пошты і пароль, а затым націсніце Праверыць.

Гэта будзе працаваць для большасці пастаўшчыкоў электроннай пошты.

Калі хуткае наладжванне не спрацуе, вам прыйдзецца наладзіць уліковы запіс і ідэнтыфікатар уручную. Інструкцыі глядзіце ніжэй.

Наладжванне ўліковага запісу для атрымання электроннай пошты

Каб дадаць уліковы запіс, націсніце Ручное наладжванне і дадатковыя параметры, націсніце Уліковыя запісы, а затым націсніце кнопку «плюс» унізе і выберыце IMAP (або POP3). Выберыце правайдара са спісу, увядзіце імя карыстальніка, якое ў большасці выпадкаў з'яўляецца вашым адрасам электроннай пошты, і ўвядзіце пароль. Націсніце кнопку Праверыць, каб дазволіць FairEmail падключыцца да сервера электроннай пошты і атрымаць спіс сістэмных папак. Пасля выбару сістэмнай папкі вы можаце дадаць уліковы запіс, націснуўшы Захаваць.

Калі вашага правайдара няма ў спісе пастаўшчыкоў, а такое магчыма - іх тысячы, выберыце опцыю Карыстальніцкі. Увядзіце імя дамена, напрыклад gmail.com і націсніце Атрымаць налады. Калі ваш правайдар падтрымлівае аўтаматычнае выяўленне, FairEmail запоўніць імя хоста і нумар порта, у адваротным выпадку праверце ў дакументацыі вашага правайдара правільнае імя хоста IMAP, нумар порта і тып пратакола шыфравання (SSL/TLS або STARTTLS). Больш падрабязна пра гэта глядзіце тут.

Каб адпраўляць электронную пошту наладзьце ідэнтыфікатар

Для дадавання ідэнтыфікатара, па аналогіі з папярэднім пунктам націсніце Ручное наладжванне і дадатковыя параметры, націсніце на Ідэнтыфікатары, а затым націсніце кнопку «плюс» унізе. Увядзіце імя, якое павінна адлюстроўвацца ў радку 'адпраўнік' для паведамленняў, якія вы адпраўляеце, і выберыце звязаны ўліковы запіс. Націсніце Захаваць, каб дадаць ідэнтыфікатар.

Калі ўліковы запіс быў наладжаны ўручную, вам, хутчэй за ўсё, прыйдзецца выканаць ручное наладжванне ідэнтыфікатара. Увядзіце імя дамена, напрыклад gmail.com і націсніце Атрымаць налады. Калі ваш правайдар падтрымлівае аўтаматычнае выяўленне, FairEmail запоўніць імя хоста і нумар порта, у адваротным выпадку праверце ў дакументацыі вашага правайдара правільнае імя хоста SMTP, нумар порта і тып пратакола шыфравання (SSL/TLS або STARTTLS).

Глядзіце гэтыя частыя пытанні і адказы пра выкарыстанне псеўданімаў.

Дайце дазволы для доступу да кантактнай інфармацыі

Калі вы хочаце шукаць адрасы электроннай пошты, адлюстроўваць фатаграфіі кантактаў і г.д., вам будзе неабходна даць дазвол FairEmail на чытанне кантактнай інфармацыі Проста націсніце Даць дазволы і выберыце Дазволіць.

Наладзьце аптымізацыю батарэі, каб пастаянна атрымліваць паведамленні

У апошніх версіях Android для памяншэння выкарыстання батарэі пераводзіць праграмы ў рэжым сну, калі экран на некаторы час выключаны. Калі вы хочаце атрымліваць новыя паведамленні без затрымак, вам неабходна адключыць аптымізацыю батарэі для FairEmail. Націсніце Кіраванне і выконвайце інструкцыі.

Пытанні або праблемы

Калі ў вас ёсць пытанне або праблема, звяртайцеся па дапамогу па гэтай спасылцы.